Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Емэн: паўсталі плямёны


Барыкада прадстаўнікоў апазыцыйных плямёнаў у Сане

Барыкада прадстаўнікоў апазыцыйных плямёнаў у Сане

У Емэне прынамсі 38 чалавек загінулі ў аўторак у сталіцы краіны Сане ў часе ўзброеных сутыкненьняў паміж урадавымі войскмаі і плямёнамі, якія выступаюць супраць уладаў. Сярод тых, хто далучыўся да апазыцыі — роднае племя прэзыдэнта краіны Алі Абдулы Салеха.

Антыўрадавыя пратэсты ў Емэне доўжацца ўжо 3 месяцы. За гэты час у сутыкненьнях загінулі больш як 150 чалавек. Прэзыдэнт, які раней пагадзіўся на перадачу ўлады, тройчы адмовіўся падпісваць пагадненьне з апазыцыяй.
XS
SM
MD
LG