Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва хоча ведаць болей пра будаўніцтва беларускай АЭС


Пашпарт аб’екта на пляцоўцы будаўніцтва Астравецкай АЭС

Пашпарт аб’екта на пляцоўцы будаўніцтва Астравецкай АЭС

Літву не задавальняюць адказы Беларусі адносна плянаў будаўніцтва АЭС.

"Ужо цяпер можна сказаць, што не атрыманыя адказы на найважнейшыя пытаньні, якія турбуюць больш за ўсё. Адно зь іх – крытэры падбору пляцоўкі для АЭС", - заявіў агенцтву BNS кіраўнік аддзела прэсы і сувязяў з грамадзкасьцю Міндаўг Лашас.

Паводле ягоных слоў, грамадзтва ўводзіцца ў зман адносна таго, што пляцоўка пад будаўніцтва ўзгодненая з МАГАТЭ.

"Мы шкадуем, што Беларусь у чарговы раз не выконвае міжнародныя нормы, хоча весьці дыялёг празь СМІ, пазьбягае прафэсійнага дыялёгу. Пра гэта сьведчыць і якасьць прадстаўленых адказаў", – заявіў дыплямат.

Падрыхтаванае беларускім Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя адкрыты ліст пераконвае ў тым, што Літве ня варта турбавацца ў сувязі з будаўніцтвам Беларускай АЭС за 30 км ад літоўскай мяжы.

Беларускія службовыя асобы запэўніваюць, што рэактары, якія плянуецца ўсталяваць на АЭС, зьяўляюцца бясьпечнымі.

Афіцыйны Менск таксама лічыць, што ацэнку ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе ён падрыхтаваў належным чынам.

Літоўскія ўлады лічаць, што пры распрацоўцы праектаў АЭС у Беларусі і Калінінградзкай вобласьці Расеі парушаюцца палажэньні міжнародных дамоваў. Прадстаўнікі Літвы сьцьвярджаюць, што рэактары, якія мяркуецца выкарыстоўваць, насамрэч яшчэ не прайшлі выпрабаваньні і зьяўляюцца экспэрымэнтальнымі.

Літоўскі бок лічыць, што не выпрацаваны пляны на выпадак аварыі. Літва таксама прытрымліваецца пункту гледжаньня, што адкрытыя слуханьні былі праведзены неналежным чынам, перадае Інтэрфакс.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG