Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у Пэшавары: дзьве ахвяры


У пакістанскім горадзе Пэшавар пры выбуху ля будынку пастарунку загінулі два афіцэры паліцыі, звыш 20 былі параненыя.

Сёньня раніцаю побач з будынкам выбухнуў замінаваны аўтамабіль. Адказнасьць за напад узялі на сябе талібы. Паводле ваеўнікоў, яны працягваюць помсьціць за забойства лідэра “Аль-Каіды” Ўсамы бін Лядэна.

Талібы цьвердзяць, што яны таксама арганізавалі напад на вайскова-марскую базу ў Карачы колькі дзён назад, калі былі забітыя 10 пакістанскіх салдатаў.
XS
SM
MD
LG