Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёндан: перамовы Кэмэрана і Абамы


Абама і Кэмэран пры гульні ў настольны тэніс. Паўднёвы Лёндан, 24 траўня

Абама і Кэмэран пры гульні ў настольны тэніс. Паўднёвы Лёндан, 24 траўня

Сёньня ў Лёндане пройдуць перамовы прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Дэйвіда Кэмэрана і прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.

Як чакаецца, бакі абмяркуюць, у прыватнасьці, сытуацыю ў Лібіі і заявяць аб неабходнасьці сыходу Муамара Кадафі і далейшых супольных дзеяньняў для абароны цывільнага жыхарства краіны.

Абама, які наведвае Вялікую Брытанію ў рамках эўрапейскага турнэ, таксама выступіць у Вэстмінстэрскім палацы з прамоваю аб тым, што Злучаныя Штаты і эўрапейскія дзяржавы павінны імкнуцца адыгрываць ключавую ролю пры вырашэньні пытаньняў, зьвязаных з глябальнаю бясьпекаю.
XS
SM
MD
LG