Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паўночны Судан не пакіне раёну Аб’ей


Прэзыдэнт Судану Амар аль-Башыр заявіў, што падкантрольныя яму войскі не пакінуць раёну Аб’ей, які яны занялі ў мінулыя выходныя.

Паводле аль-Башыра, гэтая тэрыторыя належыць Паўночнаму Судану, і яго армія ў любы момант адкажа на “правакацыю” вайскоўцаў з Паўднёвага Судану. 9 ліпеня Паўднёвы Судан рыхтуецца абвясьціць сваю незалежнасьць, аднак статус памежнага раёну дасюль ня вызначаны.

Сілы Паўночнага Судану ўвайшлі ў Аб’ей пасьля таго, як група салдатаў трапіла ў засаду, зладжаную фармаваньнямі з поўдня. У страляніне загінулі 22 чалавекі. Горад Аб’ей у сувязі з канфліктам пакінулі каля 20 тысяч жыхароў.
XS
SM
MD
LG