Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вульканічны попел з Ісьляндыі прычыніцца сёньня да зьменаў у авіяпалётах у шэрагу краінаў Эўропы, у прыватнасьці ў Нямеччыне, Даніі, Нарвэгіі і Швэцыі.

Напярэдадні каля 500 авіярэйсаў былі адмененыя перш за ўсё ў Шатляндыі і паўночнай Англіі.

Паводле экспэртаў, вывяржэньне вулькану Грымсвотн ужо слабее і таму не прывядзе да такога маштабнага спыненьня авіяпалётаў над Эўропаю, як летась пры вывяржэньні другога ісьляндзкага вулькану.
XS
SM
MD
LG