Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паўднёвая Карэя: паліцыя штурмам узяла прадпрыемства з страйкоўцамі


Болей як 2 тысячы байцоў паліцэйскага спэцназу ўзялі штурмам прадпрыемства ў Паўднёвай Карэі, на якім страйкавалі супрацоўнікі. У часе апэрацыі выкарыстоўваліся гелікоптэры і вадамёты. У выніку страйку была парушаная праца аднаго зь вядучых аўтавытворцаў краіны – кампаніі Hyundai Motors. У выніку паліцэйскай апэрацыі затрыманыя некалькі сотняў чалавек.

Каля 500 супрацоўнікаў цягам шасьці дзён займалі вытворчыя магутнасьці, якія знаходзяцца недалёка ад сталіцы Сэулу.
XS
SM
MD
LG