Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Увесь дзень дождж, тэмпэратура +15-+17 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, "БелЭкспа" (пр. Пераможцаў, 14), 6-я міжнародная выстава ўзбраеньняў і ваеннай тэхнікі Milex 2011.

Менск, у клюбе DOODAH KING (вул. Берсана 14) закрыцьцё сэзону праекта VIRAGE GUITARS

Менск, клюб Салтайм (пр-т Незалежнасці 131 / 1), прэзентацыя новага альбому гурту AMAROKA - "PULS"! Пачатак а 19 гадзіне

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Лёндан, працяг візыту прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў Велікабрытанію

Брусэль, Расея робіць прэзэнтацыю праекту газаправоду «Паўднёвы паток»

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1787: У Філядэльфіі пад старшынствам Джорджа Вашынгтона сабраўся Канстытуцыйны Канвэнт, каб выпрацаваць Канстытуцыю ЗША.

1810: Аргентына абвясьціла незалежнасьць ад Гішпаніі - пачатак рэвалюцыі.

1938: У Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр опэры і балета.

1946: Ярданія абвешчаная незалежнай дзяржавай

1989 : адкрыўся I зьезд народных дэпутатаў СССР. Старшынёй Вярхоўнага Савета СССР абраны М. С. Гарбачоў

1991: У Менску пачаўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў

Нарадзіліся:

1892: Ёсіп Броз Ціта, югаслаўскі вайсковы і палітычны дзеяч, шматгадовы лідэр Югаславіі (пам. 1980)

Памёрлі:

1917: Максім Багдановіч, беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык (нар. 1891)

1926: Сімон Пятлюра (нар. 1879), украінскі палітычны дзеяч, кіраўнік дырэкторыі Ўкраінскай народнай рэспублікі (1919-1920)

1970: Мікола Абрамчык, беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч, прэзыдэнт БНР (нар. 1903)

1987: Аўген Калубовіч (Каханоўскі), беларускі гісторык, палітычны дзеяч, настаўнік (нар. 1910)

2007: Уладзімір Каткоўскі, вядомы карыстальнік беларускага Сеціва, заснавальнік Беларускай Вікіпэдыі, былы супрацоўнік Радыё Свабода (нар. 1976)

МІНУС 365:

Як склаўся лёс маладых палітвязьняў?

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Ў краіне сьветлай, дзе я ўміраю
У белым доме ля сіняй бухты
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты

Максім Багдановіч
XS
SM
MD
LG