Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нэтаньягу: Ізраіль гатовы на "балючыя кампрамісы"


Ізраіль гатовы на “балючыя кампрамісы” дзеля дасягненьня міру на Блізкім Усходзе. Такую заяву зрабіў напярэдадні прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу ў выступе ў Вашынгтоне перад абедзьвюма палатамі Кангрэсу ЗША.

Нэтаньягу прызнаў, што ў імя міру з палестынцамі Ізраілю давядзецца адмовіцца ад шэрагу тэрыторыяў. Адначасна ён выказаў нязгоду з пазыцыяй прэзыдэнта ЗША Абамы, які раней назваў межы 1967 году асноваю для мірных перамоваў паміж Ізраілем і палестынцамі.

Амэрыканскія заканадаўцы цёпла віталі Нэтаньягу, які падзякаваў Злучаным Штатам за падтрымку і назваў іх галоўным саюзьнікам Ізраілю.
XS
SM
MD
LG