Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4 чалавекі загінулі на пажары на мясакансэрвавым камбінаце ў Воршы

абноўлена

Факт гібелі 4 чалавек пацьвердзілі ў Міністэрстве надзвычайных сытуацый. Там паведамілі пра пажар на плошчы каля 400 квадратных мэтраў, які быў патушаны праз паўтары гадзіны. З полымя пажарныя ўратавалі 9 чалавек.

У часе пажару апасаліся магчымага выкіду аміяку.

Падчас пажару ў цэху халадзільных установак загінулі трое мужчын і адна жанчына, распавядаюць відавочцы. Адмыслоўцы МНС вызначылі, што загарэўся ізаляцыйны ўцяпляльнік, аднак прычына пажару невядомая. Невядомая і прычына сьмерці людзей: яны маглі і атруціцца прадуктамі гарэньня, і атрымаць апёкі, несумяшчальныя з жыцьцём.

Рабочыя распавядаюць, што падчас рамонту будынку, якому ўжо каля 40 гадоў, у цэху зрабілі плястыкавую абшыўку. І некаторыя мяркуюць, што праз гэта агонь распаўсюджваўся асабліва хутка.

Між тым менавіта ў дзень трагедыі, 24 траўня, у Воршы і Аршанскім раёне распачалася маштабная праверка стану прадпрыемстваў супрацоўнікамі структуры МНС. Цяпер асобна і дэталёва будуць вывучацца прычыны пажару на Аршанскім мясакансэрвавым камбінаце.

Шкода, якая нанесена прадпрыемству, яшчэ падлічваецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG