Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Тур: Дзяржманаполія на імпарт уводзіцца ня будзе


Андрэй Тур
Андрэй Тур
Пра гэта намесьнік міністра эканомікі заявіў сёньня на брыфінгу. Разам з тым, адзначыў Андрэй Тур, будуць прымацца меры антыманапольнага рэагаваньня, якім "будзе нададзена сур'ёзная ўвага", паведамляе БелаПАН.

Акрамя таго, паводле Тура, будуць вырашацца пытаньні, зьвязаныя "са спэкуляцыйнымі коштамі на шэраг тавараў па змове аптовых пастаўшчыкоў". "Многія суб'екты гаспадараньня, адчуваючы нагнятаньне коштавага ўсплёску, не пастаўляюць у гандлёвую сетку некаторыя віды тавараў. Спэкуляцыйны момант назіраецца з-за розьніцы курсаў і дыспрапорцыі цэн у суседніх краінах", - заявіў намесьнік міністра.

Тур лічыць, што падстаў для ажыятажнага попыту на некаторыя тавары няма. Тавараў, сьцьвярджае ён, хапае - запасы ў аптовых сетках перавышаюць нарматыўныя.

Інфармацыю аб тым, што ў Беларусі чакаецца ўвядзеньне манаполіі дзяржавы на спажывецкі імпарт, распаўсюдзілі сёньня некаторыя СМІ са спасылкай на ананімную крыніцу ва ўрадзе. Паведамлялася таксама пра існаваньне адпаведнага сьпісу імпартэраў, у які "ўключаныя дзяржаўныя аптовыя базы і аптавікі з доляй дзяржавы".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG