Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад абяцае падвышэньне пэнсій і заробкаў бюджэтнікаў


Намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур заявіў 24 траўня, што ў Беларусі з 1 чэрвеня плянуецца падвысіць пэнсіі, перадае Інтэрфакс.

Паводле Андрэя Тура, урад разглядае таксама меры па кампэнсацыі працаўнікам бюджэтнай сфэры стратаў, спрычыненых інфляцыяй. «Гаворка не пра зьмену тарыфнай стаўкі першага разраду. Дадзеную кампэнсацыю атрымаюць і высокааплатныя, і нізкааплатныя працаўнікі», — сказаў намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур.

Таксама Андрэй Тур паабяцаў, што будуць зробленыя захады адраснай сацыяльнай дапамогі маламаёмным.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG