Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: будуць судзіць Мубарака


Хосьні Мубарак
Хосьні Мубарак
У Эгіпце будуць судзіць былога прэзыдэнта Хосьні Мубарак і двух ягоных сыноў паводле абвінавачаньня ў забойстве ўдзельнікаў дэманстрацыяў пратэсту і ў карупцыі. Пра гэта гаворыцца ў заяве генэральнай пракуратуры Эгіпту. Супраць Хосьні Мубарака і ягонай жонкі Сюзаны раней ужо высоўваліся абвінавачаньні ў незаконным узбагачэньні ў часе амаль 30-гадовага знаходжаньня ва ўладзе.

У часе масавых пратэстаў з патрабаваньнем адстаўкі Мубарака ў студзені і лютым сёлета загінулі да 800 чалавек. Хосьні Мубарак цяпер знаходзіцца пад вартай у шпіталі ў Шарм-аш-Шэйху, а ягоныя сыны Алаа і Гамаль – у турме ў Каіры.
XS
SM
MD
LG