Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанская каралева прыняла Абаму


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў першы дзень дзяржаўнага візыту ў Вялікабрытанію быў прыняты ў Букінгэмскім палацы ў Лёндане брытанскай каралевай Лізаветай II.

Абама з жонкай - у якасьці ганаровых гасьцей каралевы -- спыняцца ў палацы на дзьве ночы. Увечары ў аўторак каралева дасьць урачысты абед у гонар прэзыдэнта ЗША, які сустрэўся таксама з прынцам Чарлзам і ягоным сынам -- прынцам Уільямам з жонкай..

На сераду намечаны перамовы Абамы з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам.

У панядзелак, 23 траўня, прэзыдэнт ЗША пачаў сваё эўрапейскае турнэ візытам у Ірляндыю. Пасьля Вялікабрытаніі Абама наведае саміт Вялікай васьмёркі ў Францыі, а потым – Польшчу.
XS
SM
MD
LG