Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор запатрабаваў для анархістаў ад 3 да 9 гадоў


На працэсе ў Заводзкім судзе Менску, дзе судзяць прыхільнікаў анархісцкага руху, пачаліся судовыя спрэчкі. Прадстаўнік пракуратуры Артур Мірошнік мяркуе, што віна ўсіх абвінавачаных у судзе была даказаная.

Ігару Аліневічу пракурор запатрабаваў 9 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці,
Мікалаю Дзядку — 6 гадоў зьняволеньня,
Аляксандру Францкевічу — 5 гадоў зьняволеньня,
Максіму Веткіну — 4 гады абмежаваньня волі,
Яўгену Селівончыку — 3 гады абмежаваньня волі.

Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч і Аляксандар Францкевіч вінаватымі сябе не прызнаюць, астатнія абвінавачаныя прызналі віну часткова.

У «справе анархістаў» фігуруе некалькі эпізодаў. Сярод іх — падпал аўтамабіля на тэрыторыі амбасады Расеі ў Менску ў 2010 годзе, акцыя супроць расейска-беларускіх манэўраў каля Генштабу ў 2009 годзе, напады на казіно «Шангры-Ла», філіял «Беларусбанку» ды іншыя інцыдэнты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG