Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Дня гневу" ў Грузіі ня будзе


Грузінская апазыцыйная партыя адмяніла пляны правесьці "Дзень гневу" ў сераду. "Грузінская партыя" былога міністра абароны Іраклія Акруашвілі і лідэр "Усенароднага сходу Грузіі" Ніно Барджанадзэ ня здолелі дамовіцца аб месцы правядзеньня акцыі. Акцыі пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі праходзяць у Грузіі з 21 траўня. Але колькасьць удзельнікаў гэтых акцыяў штодня зьніжаецца. Раней чакалася, што ў сераду – у Дзень Незалежнасьці – апазыцыя правядзе масавы аб'яднаны мітынг.
XS
SM
MD
LG