Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Юлію Цімашэнку пакуль не арыштавалі


Пытаньне аб арышце былога прэм'ер-міністра Ўкраіны Юліі Цімашэнкі пакуль не вырашанае, -- заявіў сёньня журналістам начальнік прэс-службы украінскай Генпракуратуры Юры Бойчанка.

Паводле яго слоў, у панядзелак суд у Кіеве вынес рашэньне аб затрыманьні Цімашэнкі -- у сувязі з тым, што яна зрывала сьледчыя дзеяньні. Аднак сёньня экс-прэм'ер зьявілася на допыт у пракуратуру, таму пытаньне аб магчымасьці яе арышту пакуль адкладзена.

Супраць Юліі Цімашэнкі завялі дзьве крымінальныя справы па абвінавачваньні ў нямэтавым выдаткоўваньні бюджэтных сродкаў і перавышэньні паўнамоцтваў.

У пракуратуры неаднаразова скардзіліся на тое, што Цімашэнка не зьяўляецца на допыты.
XS
SM
MD
LG