Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі чакаецца ўвядзеньне дзяржаўнай манаполіі на імпарт спажывецкіх тавараў.

"Пералік імпартэраў прыняты", - паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" прадстаўнік Менгарвыканкаму. Паводле яго, у пералік імпартэраў спажывецкіх тавараў увайшлі "дзяржаўныя аптовыя базы і аптавікі з доляй дзяржавы".

Раней урад Беларусі прыняў пастанову N601, згодна з якой міністэрству гандлю, сумесна з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам, рэкамэндуецца вызначаць аптовых апэратараў па забесьпячэньні гандлю ўраздроб імпартнымі таварамі, а таксама аб'ёмы і пералік імпартаваных тавараў.

Цягам мінулага тыдня на спажывецкім рынку Беларусі назіраўся ажыятажны попыт. Шмат дзе людзі "зьмяталі з паліц" прадукты доўгачасовага захаваньня - крупы, макароны, соль. Акрамя таго, спрабуючы выратаваць свае ашчаджэньні ад дэвальвацыі, людзі раскупляюць бытавую тэхніку, пераацэнка якой праводзіцца ці ледзь не кожны дзень.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG