Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Да 500 авіярэйсаў адменена з-за вулькану


Да 500 авіярэйсаў могуць быць адмененыя сёньня на поўначы Эўропы - з-за воблака вульканічнага пылу, выкліканага вывяржэньнем ісляндзкага вулькану Грымсвотн.

Адмененыя рэйсы ў шэрагу аэрапортаў Ірляндыі, паўночных рэгіёнаў Вялікабрытаніі і краін Скандынавіі. У аэрапорце Эдынбургу ноч правялі каля 400 пасажыраў адмененых рэйсаў.

На думку экспэртаў, вывяржэньне вулькану Грымсвотн не прывядзе да доўгага спыненьня авіязносін над Эўропай, бо часьціцы попелу цяпер значна буйней, чым пры леташнім вывяржэньні іншага ісляндзкага вулькан, і такім чынам, яны хутчэй упадуць на зямлю.
XS
SM
MD
LG