Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Хадаркоўскі ня просіць аб памілаваньні


Міхаіл Хадаркоўскі пацьвердзіў сёньня ў судзе, што ня мае намеру прасіць аб памілаваньні і зьніжэньні тэрміну зьняволеньня.

Маскоўскі гарсуд сёньня разглядае касацыйную скаргу на абвінаваўчы прысуд па другой крымінальнай справе супраць былых саўладальнікаў ЮКАСА Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебедзева.

Тыдзень таму судовае паседжаньне па гэтым пытаньні было адкладзена з-за паступленьня ў суд - як было абвешчана - дадатковых матэрыялаў.

30 сьнежня мінулага года Хадаркоўскі і Лебедзеў, ужо адбывалі 8-гадовыя тэрміны зьняволеньня па абвінавачваньні ў фінансавых злачынствах, былі прысуджаныя Хамоўніцкім судом Масквы да 13 з паловай гадоў пазбаўленьня волі кожны па абвінавачваньні ў крадзяжы нафты і легалізацыі даходаў.
XS
SM
MD
LG