Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС заступіўся за неўязных судзьдзяў і пракурораў


Андрэй Савіных
Андрэй Савіных
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных пракамэнтаваў учарашняе рашэньне Эўразьвязу пра візавыя і маёмасныя санкцыі адносна 13 новых беларускіх чыноўнікаў, вінаватых у рэпрэсіях адносна апазыцыі.

Спадар Савіных заявіў, што "Эўрапейскі зьвяз працягвае чыніць непрыхаваны ціск на беларускіх судзьдзяў і пракурорскіх работнікаў. Гэты падыход прымушае сумнявацца ў прыхільнасьці Эўразьвязу прынцыпу незалежнасьці судовай улады".

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі зазначыў, што "адзіны рэальны выхад з канфрантацыйнай лёгікі дзеяньняў магчымы толькі праз раўнапраўны і канструктыўны дыялёг".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG