Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама ў Лёндане


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і ягоная жонка Мішэль сёньня будуць афіцыйна прынятыя ў Букінгемскі Палац каралевай Брытаніі Елізаветай. Абама прыбыў у Лёндан з афіцыйным візытам 23 траўня ўвечары, раней заплянаванага тэрміну, каб пазьбегнуць магчымых праблемаў з палётамі з сувязі з вывяржэньнем ісьляндзкага вулькану.

У панядзелак, 23 траўня, прэзыдэнт ЗША пачаў сваё эўрапейскае турнэ візытам у Ірляндыю. Пасьля Вялікабрытаніі Абама наведае саміт Вялікай васьмёркі ў Францыі, а потым – Польшчу.
XS
SM
MD
LG