Лінкі ўнівэрсальнага доступу

23 траўня Эўразьвяз увёў санкцыі супраць яшчэ 13 беларускіх чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі супраць апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці. Сёньня ў афіцыйным выданьні Эўразьвязу апублікаваны іх сьпіс.

Сярод тых, каму забаронена зьяўляцца ў Эўразьвязе, і чые рахункі і маёмасьць на тэрыторыі Зьвязу маюць быць замарожанымі, пераважаюць судзьдзі і пракуроры, якія судзілі ўдзельнікаў Плошчы.

У сьпіс трапілі:

  • Валеры Вакульчык – кіраўнік апэратыўна-апалітычнага цэнтру пры прэзыдэнце, адказны за ціск на незалежныя СМІ і інтэрнэт,
  • судзьдзі Уладзілаў Шыкараў (Віцебск), Сьвятлана Акуліч (Пухавіцкі раён), Натальля Пыкіна (судзіла Ліхавіда), Наталья Чацьвярткова (судзіла Саньнікава і іншых) , Ала Булаш (судзіла Дразда і іншых), Жана Брысіна (судзіла Халіп і іншых), судзьдзя ВГС Аляксандар Дзьмітрыеў, адказны за закрыцьцё "Аўтарадыё"
  • пракуроры Аляксандар Бароўскі, Дзьмітрый Сіманоўскі, Сяргей Жукоўскі, Сяргей Мазоўка, (адказны за прысуд Дашкевічу і Лобаву),
  • дырэктар Талькаўскай сярэдняй школы Пухавіцкага раёна Натальля Меркуль, адказная за звальненьне з працы па палітычных матывах настаўніцы Натальлі Ільініч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG