Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух на іранскім заводзе


У іранскім горадзе Абадан на нафтаперапрацоўчым заводзе сёньня адбыўся выбух -- падчас візыту на прадпрыемства прэзыдэнта Ірана Махмуда Ахмадзінэжада.

Паводле ўдакладненых дадзеных, адзін чалавек загінуў, больш за 20 параненыя. Пажар атрымалася хутка лякалізаваць. Прэзыдэнт не пацярпеў, у праграму яго візыту не былі ўнесены зьмены.

Адміністрацыя заводу заявіла, што прычынай інцыдэнту стала выцечка газу. Пачата расьсьледаваньне.
XS
SM
MD
LG