Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выбух у Астане


У Астане ў выніку выбуху аўтамабіля ля будынка Камітэта нацыянальнай бясьпекі Казахстана загінулі два чалавекі.

Па дадзеных МУС рэспублікі, самастойна спрацавала выбухная прылада. У ведамстве заяўляюць, што выбух ня быў тэрактам. Вядзецца расьсьледаваньне.

Раней у Камітэце нацыянальнай бясьпекі паведамілі, што прычынай выбуху стаў няшчасны выпадак: машына спачатку загарэлася, а потым падарвалася.

Гэта ўжо другі за апошні час выбух ля будынка казахскіх спэцслужбаў. Тыдзень таму ў Акцюбінску ў абласным дэпартамэнце Камітэту нацыянальнай бясьпекі падарваў сябе 25-гадовы Рахімжан Макатаў. Ён загінуў, яшчэ два чалавекі пацярпелі.
XS
SM
MD
LG