Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя накіроўвае ў Лібію баявыя верталёты


Францыя накіроўвае верталёты для ўдзелу ў ваеннай апэрацыі ў Лібіі.

Як заявіў у панядзелак францускі міністар замежных спраў Ален Жупэ, выступаючы ў Брусэлі, выкарыстаньне верталётаў не парушае рамак місіі па абароне грамадзянскага насельніцтва Лібіі, акрэсьленай рэзалюцыяй Рады бясьпекі ААН.

Раней у панядзелак прадстаўнік лібійскіх паўстанцаў Абдэль Рахман Шалькам выключыў магчымасьць дыялёгу з Муамарам Кадафі.
XS
SM
MD
LG