Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікае прызнаць вайсковы пераварот у Гандурасе


Тэгусігальпа – пратэсты супраць вайсковага перавароту, 28 чэрвеня, 2009
Тэгусігальпа – пратэсты супраць вайсковага перавароту, 28 чэрвеня, 2009
ЗША разьлічваюць, што Арганізацыя амэрыканскіх дзяржаў адновіць членства Гандурасу ў сваіх шэрагах. Адпаведную заяву дзяржсакратаркі ЗША Гілары Клінтан распаўсюдзіў сёньня Дзярждэп.

"ЗША вітаюць пагадненьне, дасягнутае ў Калюмбіі паміж прэзыдэнтам Парфірыё Лоба і яго папярэднікам Мануэлем Сэлая. Гэты дакумэнт дазваляе Гандурасу прасоўвацца да нацыянальнага замірэньня і спыніць міжнародную ізаляцыю", – зазначыла Клінтан.

Краіны Лацінскай Амэрыкі выключылі Гандурас са сваёй рэгіянальнай арганізацыі пасьля вайсковага перавароту ў краіне, у выніку якога быў зрынуты тагачасны прэзыдэнт Мануэль Сэлая.

ЗША асудзілі пераварот, але пасьля правядзеньня канстытуцыйнага рэфэрэндуму ў краіне прызналі, што новае кіраўніцтва Гандурасу давяло сваю накіраванасьць на дэмакратычныя зьмены.
XS
SM
MD
LG