Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Звольненая настаўніца адмовілася працаваць выхавальніцай у садку


Натальля Ільініч

Натальля Ільініч

Натальля Ільініч, былая настаўніца Талькаўскай сярэдняй школы ў Пухавіцкім раёне, якую звольнілі з працы ў студзені 2011 году, адмовілася ад прапановы раённай управы адукацыі працаўладкавацца ў дзіцячы садок выхавальніцай.

Натальля Ільініч назвала ў якасьці галоўнай прычыны адмовы жаданьне далей працаваць менавіта настаўнікам гісторыі. Таксама на рашэньне паўплываў нізкі заробак выхавальніцы дзіцячага садку — усяго 600 тысяч рублёў. «Пры такім заробку кінуць хатнюю гаспадарку я не змагу, але і весьці яе будзе немагчыма з-за таго, што толькі дарога зойме па 2 гадзіны ў адзін бок», — сказала Натальля Ільініч журналістам.

Натальлю Ільініч звольнілі 27 студзеня 2011 году нібыта з прычыны скарачэньня штату і прэтэнзій да працы настаўніцы. Між тым сама спадарыня Ільініч мяркуе, што прычыны звальненьня — палітычныя. Настаўніца вядомая сваёй грамадзкай актыўнасьцю. У прыватнасьці, яна брала ўдзел у выбарчых кампаніях на баку апазыцыянэраў.

Суд не задаволіў пазоў Натальлі Ільініч аб аднаўленьні на працы. КДБ дагэтуль не вярнуў Натальлі Ільініч рэчы, якія ў яе забралі падчас ператрусу. Некалькі дзясяткаў грамадзян краіны даслалі на імя Ільініч грашовыя пераводы, каб падтрымаць звольненую настаўніцу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG