Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 24 траўня канцэрн «Белнафтахім» павялічвае розьнічныя цэны на нафтапрадукты.

Пра гэта паведаміў Інтэрфакс са спасылкай на пэўны дакумэнт, пра які стала вядома ў агенцтве.

Паводле загаду № 191 аб падвышэньні коштаў з 24 траўня кошт 1 літра складзе:

Нармаль-80 — 3850 рублёў (рост на 22,2%),
АІ-92 — 3950 рублёў (рост на 19,7%),
АІ-95 — 4350 рублёў (рост на 16%),
дызэльнага паліва — 3900 рублёў (рост на 23,8%).

У канцэрне «Белнафтахім» зьвесткі пра чарговае падаражэньне нафтапрадуктаў не камэнтуюць. На сайце канцэрну інфармацыі пра падаражэньне няма.

Раней у інтэрнэце паведамлялася, што на дзень падаражэньня рыхтуецца акцыя «Стоп-бэнзін». Яна мае выглядаць як аўтапрабег па вуліцах гарадоў.
XS
SM
MD
LG