Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

І СОНЕЧНА...


...і воблачна. Тэмпэратура плюс 14-24.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


На ганку кнігарні "логвінаЎ" а 16.00 будзе ўрачыста адчынены "Пачатак кніжных дарог Беларусі". "Нулявы кілямэтар" уяўляе сабой намаляванае кола. У кола ўпісаныя сьляды, на якія – каб адчуць свой саўдзел у кнігаробстве і кнігалюбстве, – можа стаць кожны ахвочы. "Пачатак кніжных дарог Беларусі" адкрые пісьменьнік Уладзімер Арлоў.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама пачынае трохдзённы візыт у Вялікабрытаніі.

Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця адзначае 50-я ўгодкі ў Парыжы.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1940 нарадзіўся Іосіф Бродзкі (пам. 1996), расейскі паэт, эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1987.

У 1941 нарадзіўся Боб Дылан, амэрыканскі музыка і паэт.

У 1991 Эрытрэя атрымала незалежнасьць ад Этыёпіі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень славянскага пісьменства і культуры.

МІНУС 365:


Дыпляматы напісалі беларускую дыктоўку

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Людзі рэдка робяць тое, у што вераць. Яны робяць тое, што ім выгадна, потым каюцца.

Боб Дылан
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG