Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа Андрэя Пачобута — у Ленінскім судзе


У адной з гэтых камэр на трэцім паверсе трымаюць журналіста Андрэя Пачобута

У адной з гэтых камэр на трэцім паверсе трымаюць журналіста Андрэя Пачобута

Сёньня стала вядома, што крымінальную справу супраць журналіста Андрэя Пачобута перадалі ў Ленінскі раённы суд Горадні, па месцы яго жыхарства. Дата разгляду пакуль невядомая. Яго па-ранейшаму ўтрымліваюць у сьледчым ізалятары за сьценамі гарадзенскай турмы №1.

Андрэй Пачобут — карэспандэнт польскай "Газэты выборчай". У аснове крымінальнай справы — публікацыі журналіста: восем з "Газэты выборчай" і дзьве з інтэрнэту — зь "Беларускага партызану" і "Жывога журналу". Журналісту прад’яўлена абвінавачаньне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ — 368 (частка 1) — "абраза" і 367 (частка 1) — "паклёп" у адносінах да прэзыдэнта. Па першым зь іх прадугледжана пакараньне да двух гадоў зьняволеньня, па другім — ад двух да чатырох гадоў.

У 2002 годзе ў Ленінскім райсудзе Горадні судзілі галоўнага рэдактара газэты "Пагоня" Міколу Маркевіча і журналіста Паўла Мажэйку, абвінавачаных у паклёпе на прэзыдэнта. Іх пакаралі тэрмінамі абмежаваньня свабоды. Па абвінавачаньні ў публічнай абразе прэзыдэнта ў 2004 годзе ў гэтым жа судзе пакаралі зьняволеньнем лідэраў прадпрымальніцкага руху Валерыя Леванеўскага і Аляксандра Васільева, кожнага на два гады.
XS
SM
MD
LG