Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: 4 ахвяры ракетнага абстрэлу


На паўночным захадзе Пакістану ля мяжы з Аўганістанам ня меней як 4 чалавекі загінулі ў панядзелак у выніку ракетнага абстрэлу, як мяркуецца, нанесенага з бесьпілётнага самалёта. Пра гэта паведамілі спэцслужбы Пакістану.

Раней у панядзелак на поўдні Пакістану ў горадзе Карачы пакістанскія вайскоўцы пасьля шматгадзіннага бою вярнулі пад свой кантроль ваенна-марскую базу, на якую ўварваліся баевікі. У баі загінулі ня меней як 12 вайскоўцаў пакістанскай арміі. Адказнасьць за напад узялі на сябе пакістанскія талібы, якія заявілі, што працягваюць помсьціць за гібель лідэра «Аль-Кайды» Ўсамы бін Лядэна.
XS
SM
MD
LG