Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вульканічныя выкіды набліжаюцца да Вялікай Брытаніі і Ірляндыі


Воблакі попелу, выкінутага ў атмасфэру ў выніку вывяржэньня ісьляндзкага вулькану Грымсвотн, можа найбліжэйшым часам дасягнуць Ірляндыі і Вялікай Брытаніі. Пра гэта паведамілі мэтэаролягі. Раней з прычыны моцнага вывяржэньня быў зачынены галоўны аэрапорт у сталіцы Ісьляндыі Рэйк'явіку, а таксама шэраг малых лётнішчаў на тэрыторыі Грэнляндыі. Паводле дадзеных авіяцыйных экспэртаў, аднак, небясьпекі для трансатлянтычных пералётаў няма, а верагоднасьць таго, што вульканічнае воблака накрые Эўропу, нязначная.

Летась з прычыны вывяржэньня іншага ісьляндзкага вулькана паветраная прастора над Заходняй Эўропай была зачыненая некалькі дзён.
XS
SM
MD
LG