Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 89 чалавек вырасла колькасьць ахвяраў тарнада, якое разбурыла ў нядзелю значную частку амэрыканскага гораду Джоплін, што ў штаце Місуры. Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады. У горадзе вядуцца ратавальныя і аднаўляльныя працы.

Мэтэаролягі папярэджваюць, што ў паўднёвых штатах ЗША магчымае ўзьнікненьне новых ураганаў і тарнада. У красавіку ахвярамі гэтых стыхіяў у сямі штатах сталі болей, як 330 чалавек.
XS
SM
MD
LG