Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта гаворыцца ў звароце мітрапаліта Менска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які разьмешчаны на партале catholic.by.

У 2010 годзе кардынал атрымаў траўму шыйкі сьцягна, а затым перанёс хірургічныя апэрацыі. Некаторы час яго стан быў цяжкі, потым ён пайшоў на папраўку, перадае БелТА. Цяпер лекары змагаюцца за жыцьцё кардынала і робяць усё магчымае. Мітрапаліт Кандрусевіч заклікаў вернікаў да малітвы, "каб бязьмежна міласэрны Бог быў падтрымкай для яго ў гэты цяжкі час".

Паводле мітрапаліта Кандрусевіча, "наша малітва можа стаць выражэньнем удзячнасьці кардыналу Сьвёнтку за тое, што прысьвяціў сваё жыцьцё служэньню касьцёлу і яго адраджэньню пасьля цяжкіх часоў перасьледу".

21 траўня кардынал Казімір Сьвёнтэк адзначыў 20-годзьдзе біскупскага пасьвячэньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG