Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Някляеў: «Мяне абвінавачвалі ў тым, што куратарам «Гавары праўду» быў Пуцін»


Пра гэта экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі паведаміў у інтэрвію «Российской газете».

Пра свае ўражаньні ад знаходжаньня ў турме КДБ Уладзімер Някляеў распавёў:

— Па-рознаму было. Спачатку здавалася, што нас проста расстраляюць. Гэта я без перабольшаньняў кажу. Проста быў псыхоз нейкі ва ўсіх. Было відаць, як КДБшнікаў на самым версе напампоўваюць. Паніка была ва ўсіх. Нас ледзь не за каўнер цягалі на гэтыя допыты. У вуснай форме нам інкрымінавалі 57-ы артыкул, за які 25 гадоў у закрытым судзе без адвакатаў даюць.

Першапачаткова мяне абвінавачвалі ў сувязях з Расеяй, з расейскімі спэцслужбамі і палітычным кіраўніцтвам. А я проста сядзеў і глядзеў на іх, не разумеючы, нармальныя гэта людзі ці не. Мне выстаўлялі абвінавачваньні, сутнасьць якіх палягала ў тым, што кампаніяй "Гавары праўду" кіравала ледзь не Галоўнае выведнае ўпраўленьне, а куратарам быў прэм'ер-міністар Пуцін. Я проста вочы вылупіў.

Але потым, калі Расея перакрыла нафтавы кран, калі паўстала пагроза спыненьня НПЗ, і Расея перастала быць варожай дзяржавай, і я перастаў быць расейскім шпіёнам. Урэшце знайшлі ў мяне нейкія карані ў Польшчы і прывязалі да яе. У нас жа з усіх бакоў ворагі.

Цалкам чытаць гутарку можна ТУТ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG