Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі розьнічны таваразварот у студзені-красавіку сёлета павялічыўся на 21,2% у параўнаньні са студзенем-красавіком 2010 году і склаў 24, 4 трлн. Беларускіх рублёў. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце (Белстаце).

Як паведамілі ў Белстаце, розьнічны таваразварот гандлёвых арганізацый за чатыры месяцы 2011 году вырас у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2010 году на 24,7% і склаў Br18, 4 трлн. Таваразварот рынкаў і гандлёвых цэнтраў павялічыўся на 11,5%, да Br5, 974 000 000 000 000.

Доля продажу тавараў айчыннай вытворчасьці гандлёвымі арганізацыямі ў аб'ёме іх розьнічнага таваразвароту ў студзені-красавіку бягучага году склала 74%, у тым ліку харчовых тавараў - 83,8%, нехарчовых - 59,6%, паінфармавалі ў Белстаце.

У структуры агульнага аб'ёму розьнічнага тавараабароту удзельная вага харчовых прадуктаў, напояў і тытунёвых вырабаў склала 52,1% (у студзені-красавіку 2010 года - 51,5%). Усяго за чатыры месяцы харчовых тавараў насельніцтву было прададзена на Br12, 7 трлн (на 18,1% больш за узровень аналягічнага пэрыяду мінулага году), нехарчовых - на Br11, 7 трлн (на 24,5% больш).

Розьнічны тавараабарот грамадзкага харчаваньня ў студзені-красавіку бягучага году склаў Br1, 243 трлн, што на 10,5% больш аналягічнага пэрыяд мінулага году.

На 1 мая 2011 года аб'ём таварных запасаў у розьнічным гандлі краіны склаў Br 6, 698 000 000 000 000, што забясьпечвае 41 дзён гандлю з разьліку аднадзённага таваразвароту красавіка 2011 (на 1 траўня 2010 году - 43 дні).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG