Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэксыка вылучыць кандыдатуру на пасаду кіраўніка МВФ


Агустын Карстанс

Агустын Карстанс

Урад Мэксыкі вылучыць на пасаду кіраўніка Міжнароднага валютнага фонду Агустына Карстанса – кіраўніка мэксыканскага Цэнтральнага банку. Раней стала вядома, што Францыя і Вялікая Брытанія падтрымліваюць кандыдатуру міністра фінансаў Францыі Крыстын Лягард. МВФ заявіў, што працэдура прызначэньня новага кіраўніка будзе празрыстай, а выбар будзе вызначацца выключна заслугамі кандыдата.

Пасада кіраўнік МВФ вызвалілася на мінулым тыдні пасьля адстаўкі Дамініка Строс-Кана, які знаходзіцца цяпер пад хатнім арыштам у Нью-Ёрку ў чаканьні суду паводле абвінавачаньня ў спробе згвалтаваньня і сэксуальных дамаганьняў.

Ад моманту заснаваньня МВФ у 1945 годзе яго ачольвалі толькі эўрапейцы.
XS
SM
MD
LG