Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракаповіч выйшаў на працу


Пётар Пракаповіч
Пётар Пракаповіч
Кіраўнік Нацбанку Беларусі Пётар Пракаповіч афіцыйна выйшаў на працу пасьля хваробы.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, якое разьмешчана на афіцыйным сайце Нацбанку.

Пётар Пракаповіч з 18 траўня 2011 году афіцыйна прыступіў да выкананьня сваіх службовых абавязкаў пасьля хваробы.

На мінулым тыдні ён удзельнічаў у шэрагу важных сустрэч і нарад, у тым ліку і міжнародных. Ён правёў перамовы з намесьнікам старшыні ўраду Расеі — міністрам фінансаў Аляксеем Кудрыным, а таксама са старшынём Цэнтральнага банку Расеі Сяргеем Ігнацьевым (у рамках Міжбанкаўскай валютнай рады), правёў два пасяджэньні праўленьня Нацбанку.

"На гэтым тыдні Пётар Пракаповіч будзе заняты рашэньнем актуальных пытаньняў грашова-крэдытнай палітыкі краіны", — гаворыцца ў паведамленьні Нацбанку.

Кіраўнік Нацбанку знаходзіўся на бальнічным з пачатку красавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG