Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сёньня прыбывае зь дзяржаўным візытам у Ірляндыю ў рамках тыднёвай паездкі па Эўропе. Сёньня ж Абама сустрэнецца з прэзыдэнтам Ірляндыі Мэры Макэліс і прэм'ер-міністрам Эндай Кені. Пазьней амэрыканскі прэзыдэнт з жонкай наведаюць вёску Манігал у цэнтральнай частцы краіны, адкуль прапрадзед Абамы па мацярынскай лініі эміграваў у ЗША.

Далей у часе эўрапейскага турнэ прэзыдэнт ЗША наведае Вялікую Брытанію, затым возьме ўдзел у саміце групы васьмі найбуйнейшых эканомік сьвету, які адбудзецца ў чацьвер у францускім горадзе Давіль. Завершыцца эўрапейская паездка Абамы ў Польшчы, дзе будзе абмяркоўвацца стварэньне амэрыканскага супрацьракетнага шчыта, які плянуецца часткова разьмясьціць у Польшчы.
XS
SM
MD
LG