Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Гішпаніі кіруючая партыя пацярпела паразу


У Гішпаніі на рэгіянальных і муніцыпальных выбарах перамогу атрымала апазыцыйная кансэрватыўная Народная партыя Паводле папярэдніх выніказ выбараў, за яе прагаласавалі больш як 37 адсоткаў выбаршчыкаў.

Кіруючая Сацыялістычная партыя, якую абвінавачваюць у няздольнасьці пераадолець эканамічныя цяжкасьці і беспрацоў'е, атрымала прыблізна 28 адсоткаў галасоў.

Як адзначаюць аглядальнікі, у апазыцыйнай Народнай партыі ёсьць шанец дамагчыся высокіх вынікаў на ўсеагульных выбарах якія пройдуць у 2012 годзе.

Напярэдадні выбараў у шмат якіх гарадох Гішпаніі прайшлі акцыі пратэсту супраць беспрацоў'я, у якіх узялі ўдзел тысячы людзей.
XS
SM
MD
LG