Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судан: ААН патрабуе вывесьці ўрадавыя войскі са спрэчнай правінцыі


Прэзыдэнт Судану Амар аль-Башыр

Прэзыдэнт Судану Амар аль-Башыр

Рада Бясьпекі ААН запатрабавала ад уладаў Судану вывесьці войскі са спрэчнай правінцыі Аб'е, дзе, паводле мясцовых СМІ ўрадавыя сілы "зачышчаюць мясцовасьць" ад паўднёвасуданскіх салдатаў.

Паводле вынікаў нядаўняга рэфэрэндуму аб незалежнасьці паўднёвасуданскіх правінцыяў, багаты на нафту раён Аб'е мае адысьці Паўднёваму Судану, пасьля таго, як 9 ліпеня ён стане паўнацэннай дзяржавай.

Паўночны Судан сьцьвярджае, што ўвёў войскі на тэрыторыю Аб'е з-за таго, што 19 траўня паўднёвасуданскія ваеўнікі абстралялі на тэрыторыі правінцыі канвой ААН.
XS
SM
MD
LG