Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама паўтарыў заклік вярнуць Ізраіль у межы 1967 году


Прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу і прэзыдэнт ЗША Бaрак Абама

Прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу і прэзыдэнт ЗША Бaрак Абама

Прэзыдэнт ЗША Бaрак Абама ізноў заклікаў аднавіць мірныя перамовы паміж Ізраілем і палестынскімі групоўкамі на аснове межаў 1967 году.

Выступаючы ў Вашынгтоне перад прадстаўнікамі амэрыканска-ізраільскага камітэту, Абама выказаўся за стварэньне Палестынскай дзяржавы на землях, якія Ізраіль захапіў пасьля 1967 году. Ён дадаў, што такі плян можа прадугледжваць абмен тэрыторыямі паміж бакамі, каб забясьпечыць тэрытарыяльную цэласнасьць абедзьвюх дзяржаў.

Прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу, пасьля сустрэчы з Абамам у Вашынгтоне ў пятніцу, выказаўся супраць прапанаванага пляну, сьцьвярджаючы, што ў межах 1967 году Ізраіль застаўся б "безабаронным".
XS
SM
MD
LG