Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанія: выбары на фоне пратэстаў


Намётавы гарадок пратэстоўцаў у цэнтры Мадрыду
Намётавы гарадок пратэстоўцаў у цэнтры Мадрыду
У Гішпаніі на фоне масавых акцыяў пратэсту сёньня праходзяць мясцовыя і рэгіянальныя выбары.

Дзясяткі тысяч маніфэстантаў у розных гарадах краіны патрабуюць скарачэньня беспрацоўя. Па выніках першага кварталу сёлета ўзровень беспрацоўя ў краіне перасягнуў 21% ад працаздольнага насельніцтва. Пераважная бальшыня зь іх – маладыя людзі.

Нягледзячы на заканадаўчую забарону на палітычныя лёзунгі ў дзень выбараў, маніфэстанты заклікаюць выбарцаў галасаваць супраць абедзьвюх галоўных партыяў краіны – левай Сацыялістычнай і права-цэнтрысцкай Народнай партыі.
XS
SM
MD
LG