Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ адкрыў прадстаўніцтва ў Бэнгазі


Бэнгазі, Лібія
Бэнгазі, Лібія
Эўразьвяз адкрыў сёньня прадстаўніцтва ў лібійскім горадзе Бэнгазі – неафіцыйнай сталіцы апанэнтаў Муамара Кадафі.

На цырымонію прыбыла вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі Кэтрын Эштан. Яна назвала гонарам для сябе сустрэцца зь людзьмі, якія змагаюцца за дэмакратыю і лепшую будучыню для сваёй краіны.

На перамовах з ачольнікам паўстанцкай Пераходнай нацыянальнай рады Мустафом Абдулам Джалілем Эштан абмеркавала шэраг гуманітарных праектаў ЭЗ для падтрымкі цывільнага насельніцтва Лібіі.

Грамадзянская вайна ў Лібіі пачалася ў лютым. У сакавіку Брусэль разарваў усе кантакты з Кадафі.
XS
SM
MD
LG