Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да акцыі апазыцыі ў Грузіі далучаецца партыя экс-міністра абароны Акруашвілі


Пратэстоўцы апазыцыянэры ў Тбілісі
Пратэстоўцы апазыцыянэры ў Тбілісі
У Тбілісі, нягледзячы на супрацьдзеяньне ўладаў, сёньня працягнулася пачатая ў суботу акцыя апазыцыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі.

Сёньня стала вядома, што да выступленьняў, арганізаваных "Народным сходам Грузіі", далучаецца і апазыцыйная "Грузінская партыя" на чале з былым міністрам абароны Іракліем Акруашвілі, які жыве цяпер у Францыі. Акруашвілі заявіў, што вернецца ў Грузію для ўдзелу ў пратэстах.

Галоўны арганізатар акцыі -- экс-сьпікер парлямэнту Ніно Бурджанадзэ -- назвала цяперашнія падзеі ў Тбілісі і Батумі пачаткам рэвалюцыі.

Раней паліцыя спрабавала разагнаць апазыцыянэраў, што мітынгавалі каля будынку Грамадзкага грузінскага тэлебачаньня ў Тбілісі. У Батумі ў ноч на нядзелю ў штаб-кватэру "Народнага сходу" ўварваўся спэцназ. Дзясяткі актывістаў былі затрыманыя, 9 чалавек шпіталізаваныя з траўмамі.
XS
SM
MD
LG