Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: апазыцыя падпісала плян урэгуляваньня крызысу


Прэзыдэнт Емэну Алі Абдала Салех

Прэзыдэнт Емэну Алі Абдала Салех

Емэнская апазыцыя ў суботу падпісала падтрыманы ЗША плян урэгуляваньня крызысу ў краіне, распрацаваны Радай супрацоўніцтва краінаў Пэрсыдзкай затокі. Паводле гэтага пагадненьня, прэзыдэнт Алі Абдала Салех павінен пайсьці ў адстаўку цягам 30 дзён пасьля падпісаньня дакумэнту ў абмен на гарантыі асабістай бясьпекі. Паведамляецца, што Салех падпіша дамову ў нядзелю.

Раней у суботу ён у тэлезвароце скрытыкаваў гэты плян. Салех заявіў, што «ўсясьветныя звышдзяржавы» фінансуюць емэнскую апазыцыю, якая імкнецца ажыцьцявіць дзяржаўны пераварот і шукае для гэтага хоць нейкія законныя падставы. Ён таксама дадаў, што калі пакіне пасаду, дык уладу ў краіне можа захапіць «Аль-Кайда».
XS
SM
MD
LG