Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салех скрытыкаваў плян урэгуляваньня крызысу ў Емэне


Прэзыдэнт Емэну Абдала Салех
Прэзыдэнт Емэну Абдала Салех
Прэзыдэнт Емэну Абдала Салех у сваім сёньняшнім тэлезвароце скрытыкаваў падтрыманы ЗША плян урэгуляваньня крызысу ў Емэне, які прапанавалі суседнія дзяржавы. Салех заявіў, што «ўсясьветныя звышдзяржавы» фінансуюць емэнскую апазыцыю, якая імкнецца ажыцьцявіць дзяржаўны пераварот і шукае для гэтага хоць нейкія законныя падставы. Ён таксама дадаў, што калі пакіне пасаду, дык уладу ў краіне можа захапіць «Аль-Кайда».

Паводле пляну Рады супрацоўніцтва краінаў Пэрсыдзкай затокі, Салех пойдзе ў адстаўку цягам 30 дзён пасьля падпісаньня дакумэнту ў абмен на гарантыі асабістай бясьпекі.
XS
SM
MD
LG