Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гіда Вэстэрвэле: мы выступаем за санкцыі


Гіда Вэстэрвэле (Guido Westerwelle)

Гіда Вэстэрвэле (Guido Westerwelle)

Прысуды прадстаўнікам беларускай апазыцыі «неапраўданыя, несправядлівыя і зьяўляюцца палітычным самаўпраўствам прэзыдэнта Лукашэнкі», — заявіў міністар замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле ў часе візыту ў Калінінград.

Вэстэрвэле прызнаўся, што прысудамі ён ня столькі расчараваны, колькі шакаваны.

«Мы перакананыя ў тым, што калі правы чалавека не выконваюцца ў такой ступені, то неабходны ясны адказ з боку Эўрапейскага Зьвязу. Таму мы выступаем за санкцыі, але мы хочам, каб яны былі накіраваныя супраць тых, хто нясе адказнасьць за гэтыя прысуды. Мы ня хочам, каб пакутавалі людзі ў Беларусі, мы ня хочам ізаляваць Беларусь», — адзначыў кіраўнік МЗС Нямеччыны.

Ён удакладніў, што гаворка ідзе выключна пра санкцыі, а не пра байкот ці эмбарга, піша БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG