Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуды беларускім апазыцыянэрам закрываюць прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку шлях да збліжэньня з Эўропай, заявіў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

«Прэзыдэнт Лукашэнка запэўніваў нас, што выбары будуць сумленнымі. Замест гэтага ён пасадзіў у турму сваіх канкурэнтаў. Гэта, вядома, закрывае яму шлях да збліжэньня з Эўропай. Я заклікаю беларускія ўлады адумацца і збочыць з хібнага шляху», — заявіў Сікорскі. Ягоныя выказваньні цытуе РИА Новости.

Раней стаўленьне Расеі да прысудаў былым кандыдатам на прэзыдэнта і ўдзельнікам Плошчы выказаў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.

«Мы заклікалі і заклікаем беларускае кіраўніцтва цалкам выконваць міжнародныя абавязаньні ў тым, што тычыцца павагі да правоў і свабодаў чалавека», — заявіў Лаўроў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG